Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

Школьный музей

Дата: 18 июля 2013 в 10:50, Обновлено 13 ноября в 21:12

                                                                          Народ, які не ведае свайго мінулага, 
не мае будучыні.

Школьнаму музею належыць важнае месца ў выхаванні дзяцей, забеспячэнні захаванасці каштоўнасцяў гісторыі, культуры, прыроды, цікавасці да іх,а таксама пашырэнні сярод вучняў ведаў пра значныя падзеі мінуўшчыны і сучаснасці, адраджэння роднай мовы, нацыянальных традыцый, абрадаў,  выхаванні духоўнасці, нацыянальнай годнасці, самасвядомасці, актыўнай жыццевай пазіцыі, патрыятызму, грамадзянскага абавязку, адказнасці. 

Ідэя стварыць школьны этнаграфічны пакой з’явілася ў 1999 годзе. Яго  размясцілі ў адным з памяшканняў школы. Вучні, настаўнікі і бацькі пад кіраўніцтвам  А.Я.Лаўніка, тады намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, вялі збор экспанатаў па этнаграфіі нашага краю. Крыніцы збору экспанатаў былі вельмі розныя. У той час налічвалася  52 адзінкі экспанатаў. 

У 2006 годзе музейны пакой быў перанесены ў асобнае памяшканне плошчай 64 м.кв.

Статус музея прысвоены 15 снежня 2009 года.

З 2008 года кіраўніком музея з’яўляецца Рудзінская А.М., выхавацель групы падоўжанага дня.

Асноўны фонд этнаграфічнага музея “Сялянская хатка” на сённяшні час уключае ў сябе больш 218 экспанатаў. Навукова-дапаможны фонд - 92 экспанаты.

Хатка ладная ды й гожая,
Дываны вісяць прыгожыя,
Гаспадарчыя прылады…
Усім гасцям тут будуць рады.
                       Васіліса Пазнухова

Галоўная разгорнутая экспазіцыя музея “Жыцце і побыт сялян канца XIX, пачатку  XX  стагоддзя”  займае плошчу 37 м.кв. і падзяляецца на наступныя раздзелы: “Сялянская хатка”,  “Сялянскае падвор’е”, выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

Вочы свецяцца зацікаўленнасцю, калі дзеці пераступаюць парог музея. Вельмі цікава зазірнуць у мінулае, даведацца, як жылі нашы продкі, душой і сэрцам адчуць спадчыну свайго народа.

Музей уяўляе сабой  хатку з усімі прадметамі сялянскага побыту. Тут можна пасядзець за кроснамі, пакруціць кола калаўрота, патрымаць у руках верацяно ці серп, даведацца аб прызначэнні  жорнаў, церніцы і кораба, бойкі і бязмена, вілак і лапаты, паспрабаваць пакачаць  ільняны ручнік, зазірнуць у бабулін куфар.

      Экспазіцыя знаеміць з прадметамі, якія сяляне выкарыстоўвалі ў сваей паўсядзеннай працы і якімі  штодзень карысталіся ў побыце. Яна паказвае, з чаго складаўся інтэр’ер традыцыйнага жылля, як нашы продкі апраналіся, чым займаліся доўгімі зімовымі вечарамі.

У музеі “Сялянская хатка” можна ўбачыць  шмат вышытых карцін, заглядзецца на белыя ручнікі  з яркімі вышытымі арнаментамі.

Да вясковай печы хочацца дакрануцца рукой: здаецца, яна яшчэ дыхае цяплом, пачаставаўшы гасцей дранікамі і блінамі. Гаршкі, чыгуны, трыножка знаходзяцца на прыпечку. Каля печы размяшчаецца качарэжнік, дзе стаяць вілкі, качарга, хлебная лапата. Каля печы адпачываюць прасніца і калаўрот, падрыхтаваныя для кроснаў маткі нітак. Куфар разаслаў разнакаляровыя посцілкі, дзяружкі, карункі.

Ніхто не застаецца абыякавым да выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія шырока прадстаўлены ў музеі вырабамі з саломкі: пано, саламянымі скульптурамі, падвеснымі канструкцыямі, карцінамі, створанымі як рукамі майстроў так і ўдзельнікамі школьнага гуртка “Ачумелыя ручкі”.

План работы музея 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.